Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак генконсульства Эстоніі аблілі чорнай фарбай(фота)


Радыё Свабода Сёньня ўначы невядомыя хуліганы аблілі чорнай фарбай будынак, у якім месьціцца генэральнага консульства Эстоніі ў Менску. На тэрыторыю генконсульства таксама закінутыя ўлёткі з заклікамі адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім жаўнерам, паведамляе Інтэрфакс.

Цяпер работнікі камунальных службаў зафарбоўваюць фасад будынку. На месцы здарэньня працавалі супрацоўнікі Савецкага адзяленьня міліцыі Менску.

У будынку па вуліцы Дарашэвіча разам з генконсульствам Эстоніі месьціцца таксама амбасада Латвіі ў Менску. Аднак пашкоджаная толькі тая частка будынку, якая належыць эстонскаму дыпляматычнаму прадстаўніцтву.

На здымку: рабочы камунальнай службы зафарбоўвае сьляды вандалізму

XS
SM
MD
LG