Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадарка ЗША наведала Магілёў


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі Карэн Ст’юарт наведала Магілёў. Яна прысутнічала на дабрачыннай акцыі перадачы Магілёўскаму абласному дзіцячаму шпіталю некалькіх дзесяткаў скрынак антыбіётыкаў “Ларабіт”. Гэтай колькасьці мэдыкамэнтаў дастаткова для лекаваньня 15 тысяч пацыентаў, хворых на пнэўманію і бранхіт.

Дастаўлены ў Магілёў амэрыканскі гуманітарны груз на суму 2 мільярды беларускіх рублёў – плён супрацоўніцтва дзьвюх няўрадавых арганізацый – беларускай “Надзеі экспрэс” і амэрыканскай “Сіці Хоўп Інтэрнэшнл”.

Карэн Ст’юарт таксама наведала Магілёўскую абласную бібліятэку, у якой разьмешчаны гэтак званы “куток амэрыканскай культуры”, сфармаваны зь перададзеных у розныя часы Амэрыканскай амбасадай аргтэхнікі ды літаратуры амэрыканскіх аўтараў. Карэн Ст’юарт папоўніла “амэрыканскі куток” мультымэдыйным праектарам, лічбавай камэрай, музычным цэнтрам ды літаратурай.

У рамках візыту амэрыканскай амбасадаркі ў Магілёве мелася адбыцца яе сустрэча з кіраўніцтвам вобласьці. Гаворыць Карэн Ст’юарт:

Карэн Ст’юарт: На жаль, аблвыканкам змушаны быў адмяніць нашу сустрэчу, таму што старшыню тэрмінова выклікалі ў Менск. І нас прасілі перанесьці сустрэчу на наступны раз. На першых сваіх сустрэчах я імкнуся даведацца як мага больш ад гарадзкіх, абласных улад пра рэгіён. Я таксама задаю пытаньні адносна таго, што адбываецца ў вашай краіне. Я думаю, што ў гэтым выпадку наша пазыцыя адносна мясцовых выбараў даволі ясная. Мне дужа спадабалася экспазыцыя ў музэі гісторыі Магілёву, мяне ўразіла працяглая гісторыя самакіраваньня ў Магілёве”.
XS
SM
MD
LG