Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП заклікае вызначыцца з датай выхаду на плошчу


Уладзімер Глод, Менск Намесьнік кіраўніка Аб''яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык зьвярнуўся да Палітычнай рады аб''яднаных дэмакратычных сілаў з патрабаваньнем – як мага хутчэй вызначыць дату выхаду апазыцыі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску альбо плошчу Каліноўскага, як яе называюць цяпер дэмакраты.

Вядома, што ў дэмакратычным лягеры існуюць два падыходы: адны лічаць, што акцыю пратэсту трэба пачынаць 19 сакавіка – у першую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў; другія выступаюць за 25 сакавіка – у дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Спадар Шынкарык лічыць, што надышоў час вызначацца:

Шынкарык: "Трэба прымаць рашэньне: альбо гэта адназначна будзе 19-га сакавіка, альбо адназначна – 25-га. І людзям ужо даносіць. Бо калі ня будзе канкрэтнай даты альбо наагул ня будзе рашэньня, людзі ўсё роўна прыйдуць на плошчу – частка 19-га, частка – 25-га. А калі 19-га ўлады зробяць зачыстку, дык 25-га прыйдзе значна менш людзей. Таму цягнуць далей ужо нельга".
XS
SM
MD
LG