Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы, беларусы, маем дэмакратыю Германіі 1929-33 гадоў… Так што любыя кошты на энэрганосьбіты народ наш вытрывае”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за аўторак, 23 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Спадар: “Пачуў па “тэліку” такую праблему, што некаторыя ня могуць аплаціць камунальныя паслугі, і як зь імі быць не вядома. Калі кватэра прыватызаваная, выселіць іх нельга. Дык гэта ж пытаньне можна вельмі проста вырашыць. Ну, няхай у Менску… тысяч у.а каштуе кватэра, дзе пражывае гэта неплацельшчык. А ў раёне ў пяць разоў таньней. Выплаціць розьніцу – прыкладна 50 тысяч у.а., выдаць яму ў рукі, і ён будзе плацежаздольны і з радасьцю пяройдзе туды, дзе ён зможа нармальна жыць і аплачваць. Раней крытыкавалі Прыбалтыку, а самі ўжо туды прыехалі. Дзякуй”.

Марыя Іванаўна: “Добры дзень, Радыё Свабода! Прыходжу ў бібліятэку Квасоўскую, у бібліятэкаркі рукі трасуцца ад алкаголю. Яна дэпутатка, і яе высунулі. А астатнія ў машынах езьдзяць, з сабою бяруць. На беразе Нёмана балююць, шашлыкі смажаць. Такое ў нас начальства. Гэта што, мы павінны за іх голас аддаваць?! Хадзіць галасаваць?! О, не! Не тут было! Што, Аляксандр Рыгоравіч пра гэта ня ведае?! Можа і ня ведае. Ня ведаю. Усяго Вам добрага”.

Валеры Бірыла: “Паважаная “Свабода,” беларускае тэлебачаньне ня першы раз у сваіх нядзельных перадачах імкнецца паказаць працу дыпляматычнай місіі Злучаных Штатаў у Беларусі ў нейкім нэгатыўным пляне, спрабуе за нэгатыў выдаць распаўсюджаную практыку назіраньня, у прыватнасьці за мясцовымі выбарамі. якія ў нас адбыліся. Але мяне цікавіць іншае. Калі ўявіць на хвілінку, што і ў ЗША праходзяць выбары, напрыклад, на губэрнатара штату, і гэтымі выбарамі зацікавілася дыпляматычная беларуская місія. Беларускія дыпляматы, да прыкладу, хочуць сустрэцца з адным з кандыдатаў, а ім у адказ: “А гэта немагчыма. Маршруты перамяшчэньня ў вас такія вось”. Усюды пры гэтым відэакамэры, і амэрыканскае CNN паказвае, куды пайшлі беларускія дыпляматы, з кім сустрэліся, што зьелі, што выпілі. Ці магчыма такое ў цывілізаванай, дэмакратычнай краіне? Дзякуй. З павагай”.

Зіноўеў: “Калі ў беларускім МЗС упраўленьне Расеі не заўважыла новых піцерскіх гаспадароў “Газпраму,” то ў чым вінаватая апазыцыя? Дзякуй”.

Спадар: “Добры дзень, Радыё Свабода! Вашу радыёстанцыю ў Баранавічах на сярэдніх хвалях вельмі дрэнна чуваць, вельмі дрэнна. Вы паслухайце самі, тады пераканаецеся”.

Сталы слухач: “Па беларускаму тэлебачаньню паказалі ўсю паскудную амэрыканскую валтузьню на выбарах. Ну, вядома, што на мясцовыя выбары замежных назіральнікаў не запрашаюць, але яны захацелі. “Калі ласка, – ім кажуць, –заходзьце на любы, глядзіце”. Не, яны пайшлі. І вось паказалі, як яны хадзілі, лазілі, поўзалі, як падглядвалі, а потым як сустракаліся з нашымі “дохлымі” апазыцыянэрамі і гэтак далей. Лепшага спэктакля не знайсьці. Трэба, каб паказвалі кожны месяц, каб кожнаму грамадзяніну Беларусі гэта паказалі. Я абавязкова пазваню, папрашу. Няхай два разы на тыдзень паказваюць гэтую карцінку нашых апазыцыянэраў лісьлівых… Сорам нейкі насамрэч”.

Спадарыня, Баранавічы: “Паважная рэдакцыя, вялікі дзякуй за праўдзівыя навіны, якія мы чуем ад Вас. Так, упершыню ад радыё Свабода мы даведаліся аб падвышэньні коштаў на энэрганосьбіты. Але чаму Вы маўчыце пра касьмічныя кошты на хлеб? У нас у Баранавічах кошт буханкі некаторых гатункаў хлеба ў гэтым годзе пераваліў за даляр, а ў некаторых гатункаў проста зьмянілі назву, а кошт падняўся на 40-50 адсоткаў. Як жа гэта выжыць пэнсіянэру? А можа, гэта толькі ў Баранавічах такі дарагі хлеб? Даведайцеся, калі ласка, і адкажыце, бо мы, пэнсіянэры, нідзе не бываем і ня ведаем. Мы будзем чакаць ад Вас адказу. Дзякуй”.

Спадар: “Мы, беларусы, маем дэмакратыю Германіі 1929-33 гадоў… Так што любыя кошты на энэрганосьбіты народ наш вытрывае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG