Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачаўся разгляд справы супраць Мечыслава Яскевіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Мечыслава Яскевіча — кіраўніка гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве — зьбіцьці мужчыны.

Судовае паседжаньне адкрытае, але ж у дзьвярах будынку суду стаяць міліцыянты і нікога не пускаюць. Зь цьжкасьцю туды патрапіла консул Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні Зоф’я Шмыд. Звычайных грамадзянаў і журналістаў, на паседжаньне не дапускаюць. Матывуецца гэта тым, што заля для судовага паседжаньня малая й ня зьмесьціць усіх прысутных.

Адвакат падсуднага Ўладзімер Кісялевіч здолеў дамагчыся таго, каб у залю прапусіцілі пяць журналістаў, сярод якіх карэспандэнт Свабоды і здымачная група трэцяй праграмы польскага тэлебачаньня. Але здымаць судовы працэс забаронена.
XS
SM
MD
LG