Спадар: “Ну, на 20% яшчэ вытрымаем. А больш — складана будзе. Бо камунальныя камунальнымі, але гэта ж пацягне падаражэньне ўсёй прадукцыі”.
Спадарыня: “А я жыву адна, я вытрымаю. Плачу вось 42 тысячы — і нічога страшнага. Дзякуй Богу, што вайны няма. Вось пайшла ўзяла хлеба, каўбасы кавалак узяла, бульбы наварыла з агурком, малаком запіла, і хопіць зь мяне. Так што ўсё можна вытрымаць”.
Карэспандэнтка: “Якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?”
Спадарыня: “Ну, адсоткаў яшчэ дзесяць, але гэта ўжо будзе максымум. З нашымі заробкамі, якія не падвышаюцца апошнія месяцы... Нават наадварот, нібыта зьнізілі мінімальную стаўку. Таму для нас гэта ўсё будзе жахліва”.
Спадар: “У мяне сям’і няма, я ў аднапакаёўцы жыву, 50—60 тысяч плачу. Зрэшты, я няблага зарабляю, і ў мяне гэтая праблема не стаіць”.
Спадарыня: “Праўду сказаць, я пэнсіянэрка, у мяне ўвогуле нішто ня вытрымае. Ну, калі я яшчэ застануся працаваць, то можа быць яшчэ неяк. А так, ня ведаю, вельмі складана”.
Спадар: “Асабіста мая сям’я на квартплату максымальна можа выдаткаваць даляраў сто пяцьдзясят. Гэта найвышэйшая мяжа, усё. Яшчэ залежыць ад заробкаў людзей, бо многія гэтага кошту не пацягнуць. Які заробак будзе ў нашых людзей, ад таго трэба арыентавацца і на сярэднюю квартплату”.

Спадарыня: “Я адна выхоўваю дзіця, і мой сямейны бюджэт ужо трашчыць па швах. Я настаўніца, колькасьць гадзінаў выкладаньня скарачаецца, таму складана ўжо цяпер. Ну, можа быць, тысяч на дваццаць яшчэ. Усё, больш мы ня вытрымаем”.
Спадарыня: “Калі пабольшае заробак і прапарцыйна падымуцца плацяжы, то мы здолеем плаціць і дзьвесьце, і трыста тысяч. Усё залежыць ад таго, як будуць падымацца заробкі. А калі заробкі будуць заставацца на месцы, а камунальныя плацяжы падвысяцца ў паўтара-два разы, то будзе цяжка. А калі мы з мужам будзем добра зарабляць, то і заплацім. Якую дакладна суму — сказаць не магу”.