Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ПАРЭ супраць ізаляцыі Беларусі


Паводле Інтерфакс Міжнародная ізаляцыя Беларусі не спрыяе правядзеньню дэмакратычных рэформаў ў гэтай краіне, заявіў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн, адкрываючы зімовую сэсію.

Рэнэ ван дэр Ліндэн паведаміў, што падчас нядаўняга візыту ў Беларусь ён сустракаўся з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Паводле старшыні ПАРЭ, яны выступаюць за правядзеньне такіх рэформаў у краіне.
XS
SM
MD
LG