Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Самалёту “газпромаўскіх” алігархаў, які ляцяць у Куршавель, дыспэтчары маглі б калідор над Беларусьсю і не даваць”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за панядзелак, 22 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Ціна: “Добры дзень. Атрымала ад Вас віншаваньне з Новым годам. Дзякуй вялікі. Учора глядзела камэнтары і ведаеце, мне вельмі шкада Мілінкевіча і Казуліна. Гэта два няшчасныя чалавекі, якія пацярпелі ад ілжы з касой. Выскачкі вылезьлі, задушылі ўсё жывое, праўду і ісьціну, справядлівасьць. Вельмі шкада. Нягоднікі”.

Спадар: “Добры вечар. Выбачайце, я, мабыць, як кажуць на жаргоне, дастаў сваім папярэджаньнем. Але чаму Вы нам навязваеце Гайдукевіча зь яго расейскай мовай? Чаму Вы чарговым разам не перакладаеце яго балбатню? Відаць, Вы спрыяеце пашырэньню яго ўплыву на наш мэнталітэт. Іншых, больш вядомых і заслужаных, Вы стараецеся не даваць у эфір. Хуценька згортваеце ў сваім пераказе, не заўсёды дакладна перадаяце. Дык то ж расейскія, ці польскія, ці ўкраінскія…А тут жа беларус. Дык беларусы добра разумеюць і польскую, і ўкраінскую. Але ж губляецца інтанацыя, губляецца ўся асалода з таго, што Вы перакладаеце. А вось Гайдукевіча перакладайце, калі ласка, шчыра Вас прашу, не патурайце”.

Спадар: “Паважаная “Свабода,” ня ведаю, па якіх крытэрах у Вас выбіраюцца маршруты для вандровак. Гэта Ваша справа. Але хацелася б высьветліць вось такое пытаньне. Нядаўна ўважліва паглядзеў на мапу Беларусі, і з боку Літвы да тэрыторыі Беларусі ўваходзіць такая тэрыторыя, я б сказаў “паўвыспа”. Гэта на поўнач ад Іўя. Яна ўразаецца ў тэрыторыю Беларусі вузкім перашыйкам недзе на 20 кілямэтраў. Гэта палова справы. А другая зона невялічкая, у дыямэтры недзе 5 кілямэтраў, адсунутая ад дзяржаўнай мяжы Беларусі, і стрэлка паказвае, што гэта расейская тэрыторыя. Гэта на мяжы з Бранскай вобласьцю, недзе 5 кілямэтраў ад расейска-беларускай мяжы. Хацелася б, каб Вы растлумачылі, што гэта за тэрыторыі такія прысутнічаюць на беларускай зямлі: расейская з боку Бранскай вобласьці і літоўская паўночней Іўя. Буду чакаць ці вандроўкі ў гэтыя зоны, ці тлумачэньні каго-небудзь са спэцыялістаў, што гэта за тэрыторыі на нашай зямлі. Дзякуй”.

Спадар: “Я наконт адказу на пытаньне тыдня, колькі зможа вытрымаць бюджэт беларуса пры падвышэньні коштаў паслуг ЖКГ. Вытрымаем усё, пакуль за нуль і за мінус не пяройдзе. Тады толькі пачне наш народ абурацца, іначай яго ня проймеш”.

Марыя Іванаўна Бартось. в. Квасоўка: “Добры вечар, Радыё Свабода. Я зьвяртаюся да Аляксандра Рыгоравіча. Прашу Вас адпусьціць Аляксандра Ўладзіслававіча Казуліна з турмы. Вы ж добра ведаеце, што Вашы кіраўнікі будуюць катэджы за нашы гарбы. Мы ж таксама -- галоўныя спэцыялісты, і ад зары да зары працавалі. Атрымліваецца так: нас абабралі, сабе забралі, а Казуліна ў турму пасадзілі. Так хочацца, каб Вы мяне выслухалі і заступіліся за нас. Трэба ж хоць раз адказаць нам адпусьціць Казуліна з турмы. Прашу Вас!”

Анатоль Міхайлавіч Мохер: “Добры вечар. І меркаваньняў, і пытаньняў у мяне многа. Мой тэлефон: 230 19 71. КДБ не дае”.

Ларыса, Менск: “Кошты на асноўныя прадукты і спажывецкія тавары да камунальныя паслугі падвышаліся летась, калі яшчэ не былі падвышаныя кошты на энэрганосьбіты. Таму мяркую, што нейкія рэсурсы ў дзяржавы ёсьць. Ды і іншыя крыніцы прыбытку ад тых жа энэрганосьбітаў за былыя гады недзе аселі на рахунках кіраўнікоў. Вось няхай зараз раскашэляцца і падзеляцца з так званым простым народам. Яшчэ, каб падтрымаць нашу прамысловасьць, ёсьць указ прэзыдэнта аб тым, што акцыянэры, якія чэкі “Маёмасьць” уклалі ў тое ці іншае прадпрыемства, павінны іх падараваць гэтаму прадпрыемству, што я і зрабіла. Ды і нашы грашовыя ўклады ў Ашчадным банку, якія нам дагэтуль не вярнулі. Вось і ня трэба нічога падвышаць. Як той казаў, будзем жыць і не тужыць”.

Спадар: “Сьпяшаецца народ па ходніках, ня ведаючы, што надыходзіць кара. Паўстаў ён махляроў ахвярай. “Газпром” – Бабілён”.

Спадар: “Дарагая “Свабода,” чаму Вы ня кажаце, пра мільянэраў беларускіх, каб народ ведаў, хто мае мільёны даляраў на кніжцы. Адзін Лукашэнка мае мільярды. Чаму Вы маўчыце, што ў Менску ў Масюкоўшчыне будуецца вёска Шклоўская. Таму 5 трэст будуе маёнткі цалкам за кошт дзяржавы. І чаму Вы маўчыце, ня кажаце народу праўду? Лукашэнка сказаў, калі быў сход: “Я з аўтаматам стану, адзін буду змагацца, але пасаду прэзыдэнта не аддам нікому”. Усё, дзякуй”.

Зіноўеў: “Думаю, што самалёту “газпрамаўскіх” алігархаў, які ляцяць у Куршавель, дыспэтчары маглі б калідор над Беларусьсю і не даваць”.

Спадарыня: “Да якога часу Вы будзеце нас прыніжаць і абражаць?! Як Вам ня сорамна?! Вы думаеце, за свае амэрыканскія грошы што-небудзь пабудуеце? Лукашэнка быў, будзе і будзе. А Вам хана прыйдзе. Вас разам з Шушкевічам расстраляць трэба за тое, што ён у Белавескай пушчы зрабіў”.

Спадарыня: “Лукашэнка лічыць, што ў апазыцыі ёсьць толькі тры разумных чалавекі. Тады ў чым справа? Чаму ў турмах, на “хіміі” знаходзяцца дзесяткі, а тое і сотні актывістаў ад апазыцыі? Відавочна, за тое і хаваюць і за тое ў гэтыя ўстановы, бо не дурныя. Два Аляксандры: Казулін, Мілінкевіч, у параўнаньні з Лукашэнкам толькі мільганулі на экранах тэлевізара, а на Плошчу прыйшлі іх падтрымаць сорак-пяцьдзесят тысяч грамадзянаў Беларусі, якія змаглі прарвацца праз кардон сілавікоў і міліцыі. Хутчэй разумная сьвядомасьць прывяла іх на Плошчу, а не дурны страх. Сумняваюся я, што ў атачэньні Лукашэнкі знойдзецца хоць адзін не зацюканы разумны, сьмелы чалавек”.

Спадар: “Мне з чалавекам пагаварыць трэба, а не з кампутарам. Бывайце здаровы. Да пабачэньня”.

Іван Нелукашоў: “Добрай раніцы. Дасылаю Вам у працяг тэмы “Выбары” свае вершы. Нібы іржавая завеса, Нібы фурманка з таго лесу, Рыпіць бабруйская кабета, Неяк няёмка слухаць гэта. Рыпіць на ўсю краіну моцна, З хлусьлівых лічбаў мне вельмі млосна. Нашто ёй бавіць пра сумленьне – Яго згубіла, як адзеньне. Яе ведаюць добра ў твар, Яна злосны кірмашны махляр. Гэта цётка не намі запрошана, Яе прозьвішча Пані Ярмошына. З прывітаньнем”.
XS
SM
MD
LG