Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі БХК правялі прэс-канфэрэнцыю ў былым офісе


Алег Грузьдзіловіч, Менск Прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту будзе і надалей назіраць за выкананьнем Беларусьсю Хэльсынскіх пагадненьняў у правах чалавека, нягледзячы на ціск, заявілі праваабаронцы на прэсавай канфэрэнцыі ў памяшканьні свайго былога офісу.Тут ужо няма тэхнікі, мэблі, папяровыя архівы складзеныя ў стосы. Праваабаронцы будуць перавозіць іх ва ўласныя кватэры.

Раней галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта паінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса ў будынку на вуліцы К. Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня.

Адміністрацыя будынку, які належыць галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, сёньня дазволіла прадстаўнікам БХК і журналістам прайсьці ў памяшканьне.

Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла не выключае, што пазбаўленьне офісу і адпаведна страта юрыдычнага адрасу можа прывесьці да скасаваньня рэгістрацыі БХК. У такім выпадку праваабаронцы маюць намер зарэгістравацца ў форме простага таварыства.

Кіраўніцтва Беларускага Хэльсынскага камітэту сьцьвярджае, што высяленьне з памяшканьня неправамоцнае

Па гэтым адрасе офіс арганізацыі месьціўся з 1997 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG