Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізноў падаражаў бэнзін:1 літар 95-га каштуе 2 100


Радыё Свабода Канцэрн "Белнафтахім" афіцыйна паведаміў аб падвышэньні ад 20 студзеня свабодных аптовых цэн на нафтапрадукты і розьнічных цэн на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі арганізацыямі, якія ўваходзяць ў склад канцэрна.

Новыя розьнічныя цэны складаюць: бэнзін А-76 -- 1.470 рублёў за 1 літар (+5%), бэнзін А-92 -- 1.840 (+4,5%), бэнзін А-95 -- 2.100 (+5%), дызэльнае паліва -- 1.470 (+5%).

Як паведамляецца, цэны павышаныя "ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта Беларусі ад 19 траўня 1999 года № 285 "Аб некаторых мерах у стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" і ў сувязі з ростам цаны на нафту з увядзеньнем Расеяй экспартнага мыта на нафту.

Камэнтары спэцыялістаў – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG