Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК будзе адстойваць права мець памяшканьне


Радыё Свабода Cёньня а 11 гадзіне прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту паспрабуюць прайсьці ў свой офіс па вуліцы К.Лібкнэхта. Раней галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта паінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса ў будынку на вуліцы К. Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня. Прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту не выключаюць, што іх не прапусьцяць у офіс. У інтэрвію Свабодзе старшыня БХК Тацяна Процька сказала, што камітэт будзе адстойваць права мець памяшканьне.

Беларускі Хэльсынскі камітэт таксама мае намер правесьці перамовы з прадстаўнікамі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Упраўленьня справамі прэзыдэнта ў сувязі са скасаваньнем дамовы на арэнду офіснага памяшканьня.

Кіраўніцтва Беларускага Хэльсінскага камітэту сьцьвярджае, што высяленьне з памяшканьня неправамоцнае

Па гэтым адрасе офіс арганізацыі месьціўся з 1998 году. Страта юрыдычнага адрасу пагражае ліквідацыяй арганізацыяй.

У інтэрвію Свабодзе старшыня БХК Тацяна Процька сказала, што камітэт пададзеныя дакумэнты, каб адміністрацыя дала іншае памяшканьне, паводле яе, на гэта БХК мае права, у будынку шмат месцаў.

Дамова разрываецца на падставе таго, што арганізацыя несвоечасова аплачвала арэнду. Тацяна Процька сьцьвярджае, што ў бухгальтэрыі адміністрацыі зафіксавана, што ніводнага разу БХК не затрымаў аплату арэнды даўжэй за 2 месяцы, аплочваў пеню. У панядзелак арганізацыя будзе весьці перамовы з арэндадаўцамі.

Чым скончыцца спроба праваабаронцаў прайсьці ў памяшканьне і ці адбудуцца перамовы прадстаўнікоў БХК з прадстаўнікамі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Упраўленьня справамі прэзыдэнта – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG