Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Студэнт прызнаўся, што быў завэрбаваны КДБ</B>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адзін зь беларускіх студэнтаў, які вучыцца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага прызнаўся польскім мэдыям, што ён – агент беларускага КДБ.

Сёньня пра агента КГБ сярод студэнтаў-каліноўцаў напісала польская газэта “Tygodnik powszechny”: паводле газэты, гэта 20-ці гадовы студэнт з Гомеля, сябра АГП Уладзіслаў Міхайлаў, які сам, ужо знаходзячыся ў Польшчы, вырашыў расказаць прэсе пра свае сувязі з беларускім спэцслужбамі.



Паводле Ўладзіслава, яму пагражалі адлічэньнем з Гомельскага унівэрсытэту, патрабуючы, сярод іншага, увайсьці ў канфлікт з рэктарам, а таксама хацелі зьвестак пра журналістаў беларускай службы радыё Свабода, якія працуюць на гомельшчыне. Ужо ў Польшчы ад яго партабавалі інфармацыю пра праграму імя Кастуся Каліноўскага, пра студэнтаў – у тым ліку сына Аляксандра Мілінкевіча.

Гаворыць адзін з аўтараў публікацыі Анджэй Бжэзіцкі.

Бжезіцкі: “Мы да канца ня ведаем, якія былі намеры гэтага чалаваека, але ўпэўненыя, што ён хацеў сказаць праўду і робіць гэта, кіруючыся добрымі памкненьнямі. Магчыма, ён ня мог ужо жыць у стане раздвоенасьці, у канфлікце з сумленьнем і вырашыў расказць пра гэта ўсім. Гэты чалавек расказаў нам, як КДБ зь ім абыходзілася – вельмі непрыемна, нядобра, яшчэ ў Беларусі”.

Прызнаньні Ўладзіслава Міхайлава, які сказаў, што больш ня мог з гэтым жыць і таму вырашыў пра ўсё расказаць, хутчэй за ўсё ніяк не паўплываюць на саму праграму імя Кастуся Каліноўскага. Некаторы час таму дырэктар праграмы з Варшаўскага унівэрсітэту доктар Ян Маліцкі казаў нашаму радыё, што “магчымая прысутнасьць агентаў сярод студэнтаў зь Беларусі бралася пад увагу ад самага пачатку”.
XS
SM
MD
LG