Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: “Візыт ван дэр Ліндэна ў Беларусь – мужны ўчынак”


Радыё Свабода Спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Беларусі па сувязях з эўрапейскімі парлямэнцкімі структурамі Сяргей Гайдукевіч гэтак ацаніў вынікі візыту ў Менск прэзыдэнта ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэна:

Гайдукевіч: “Сам візыт ван дэр Ліндэна да нас у Рэспубліку Беларусь – гэта вельмі мужны ўчынак старшыні ПАРЭ. Гэты візыт трэба разглядаць як нармальнае палітычнае жаданьне кіраўніцтва дэмакратычнай Эўропы, нашых калег і па выканаўчай уладзе, і па парлямэнцкіх структурах пачаць працэс дыялёгу. Далей важна прадоўжыць размову і дасягнуць канкрэтных вынікаў дзеля дабра нашай дзяржавы, і каб гэта з задавальненьнем было ўспрынята парлямэнцкімі структурамі”.
XS
SM
MD
LG