Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Хэльсынскі камітэт павінен вызваліць памяшканьне да 20-га студзеня


Радыё Свабода Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта праінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса ў будынку на вуліцы К. Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня.

Кіраўніцтва Беларускага Хэльсынскага камітэту сьцьвярджае, што высяленьне з памяшканьня неправамоцнае

Па гэтым адрасе офіс арганізацыі месьціўся з 1998 году. Страта юрыдычнага адрасу пагражае ліквідацыяй арганізацыяй.

У інтэрвію Свабодзе старшыня БХК Тацяна Процька сказала, што камітэт будзе адстойваць права мець памяшканьне. Пададзеныя дакумэнты, каб адміністрацыя дала іншае памяшканьне, на гэта БХК мае права, у будынку шмат месцаў.

Дамова разрываецца на падставе таго, што арганізацыя несвоечасова аплачвала арэнду. Тацяна Процька сьцьвярджае, што ў бухгальтэрыі адміністрацыі зафіксавана, што ніводнага разу БХК не затрымаў аплату арэнды даўжэй за 2 месяцы, аплочваў пеню. У панядзелак арганізацыя будзе весьці перамовы з арэндадаўцамі.
XS
SM
MD
LG