Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля тыднёвай галадоўкі выйшаў на волю Станіслаў Пачобут


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскага актывіста Станіслава Пачобута сёньня ўвечары выпусьцілі на волю. Ён галадаў у міліцэйскім ізалятары сем дзён.

Станіслава Пачобута затрымалі ў мінулую пятніцу ў прыгарадзе Горадні, дзе ён працуе. Аднак у пратаколе міліцыянты запісалі, што ён, быццам бы, спраўляў патрэбу ў цэнтры гораду на вуліцы і пасадзілі яго на выхадныя ў ізалятар. У панядзелак па гэтым абвінавачаньні ў Ленінскім раённым судзе Станіслава пакаралі тыднёвым арыштам.

З суда яго даставілі назад у ізалятар на вул.Тэльмана, дзе ён працягнуў галадоўку. Станіслаў Пачобут напісаў дзьве заявы ў пракуратуру — наконт свайго затрыманьня, якое лічыць незаконным, і адносна антысанітарыі ў ізалятары. З пракуратуры паведамілі, што заявы атрыманы.
XS
SM
MD
LG