Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрн "Белнафтахім" зноў павысіў свабодныя цэны на нафтапрадукты


Паводле БелаПАН З 20 студзеня канцэрнам "Белнафтахім" зацьверджаныя свабодныя агуловыя цэны на нафтапрадукты, што адгружаюцца канцэрнам, і раздробныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС прадпрыемствамі, што ўваходзяць у склад "Белнафтахіма".

Як паведамілі БелаПАН на адной з менскіх АЗС, загад канцэрна паступіў на запраўкі 19 студзеня ў другой палове дня.

Новыя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, складаюць: бэнзін А-76 (Н-80) - 1.470 рублёў за літр (рост на 5%), бэнзін А-92 - 1.840 рублёў (на 4,5%), бэнзін А-95 - 2.100 рублёў (на 5%), дызельнае паліва - 1.470 рублёў (рост на 5%).

У канцэрне "Белнафтахім" не знайшлося чыноўніка, які змог бы БелаПАН афіцыйна пацьвердзіць гэту інфармацыю. У прыёмнай кіраўніка канцэрна БелаПАН парэкамендавалі звярнуцца ў панядзелак, 22 студзеня, калі АЗС будуць працаваць па новых цэнах ужо два дні.

З 27 лістапада 2006 году гэта ўжо трэцяе павышэньне цэн на нафтапрадукты. Папярэдняе адбылося 12 сьнежня 2006 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG