Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў кіраўнік "Моладзі партыі БНФ" Алесь Каліта (фота)


Гутарыла Алена Ціхановіч, Прага Алесь адседзеў 7 сутак згодна з артыкулам 156-м. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, што лаяўся ў грамадзкім месцы. Каліта ў часе судовага паседжаньня расказываў: "У чатыры кулакі і ў чатыры нагі на мяне пасыпаўся град удараў, нецэнзурная лаянка. Я крычаў: "Міліцыя! Дапамажэце!". Сёньня адразу пасьля выхаду з турмы Алесь Каліта даў інтэрвію Свабодзе

Каліта: "Перадаю прывітаньне ўсім слухачам Радыё Свабода. Адчуваю сябе добра. У часе майго затрыманьня я адчуў сябе ўдзельнікам нейкага дэтэктыву. Даволі дзіўнае і нечаканае было затрыманьне. Так мяне ніколі не затрымлівалі - з пагоняй, сьлежкай...Увогуле нейкі экстрым быў"

Карэспандэнт: "Затрыманьне адбылося перад мясцовымі выбарамі. Ці бачыце Вы тут сувязь?"

Каліта: "Затрыманьне было дзіўным, бо ніякіх моцных падзей мы не плянавалі да гэтай выбарчай кампаніі. Безумоўна, я лічу, што гэтае затрыманьне было прэвэнтыўнае і скіраванае выключна на лякалізацыю самых актыўных дзеячоў краіны. У судзе мне стала вядома, што ў краіне сядзіць ужо каля 30 ці чалавек. Улада так баіцца супраціву беларускай моладзі, беларускіх дэмакратычных сілаў, што нават маленькая нагода для іх становіцца кашмарным днём".

Карэспандэнт: "Алесь, як Вы думаеце, як цяпер асоба пэрсанальна і грамадзтва могуць бараніцца супраць брутальнасьці беларускіх праваахоўчых ворганаў?

Каліта: "Безумоўна я буду абскарджваць незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Безумоўна, адзіным сродкам бараніць правы людзей - публічнае асьвятленьне такой антычалавечнай дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі. Так званай міліцыі, бо нават тых людзей, якія затрымлівалі мяне, мне назваць міліцыянтамі складана".

Карэспандэнт: "Вы можаце пазнаць іх у твар, можа, яны называлі імёны?"

Каліта: "Безумоўна, я магу іх пазнаць. Буду падаваць скаргу ў пракуратуру на канкрэтных асобаў, бо гэтыя людзі сьведчылі супраць мяне на судзе".

У судовай залі перад вынясеньнем прысуду. Алесь Каліта расказваў, як яго жорстка зьбівалі, ён прасіў дапамогі ў міліцыі. Пасьля затрыманьня яго кінулі ва ўазік, там зьбівалі дубінкай, хлопец страціў прытомнасьць. Паводле Алеся, ачуняў ён толькі калі Савецкага РАЎС, калі спэцназаўцы паднесьлі яму нашатыр. "У падвальным памяшканьні адзін са спэцназаўцаў кінуў мяне на падлогу і ўдарыў па пячонцы, у правы бок грудзіны. Потым мяне прыкавалі кайданкамі да крэслаў, якія там стаялі, пасьля нанесьлі яшчэ некалькі ўдараў па нагах і твар", - гаварыў Алесь Каліта ў часе судовага паседжаньня.











XS
SM
MD
LG