Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Красуцкі: “Мы хацелі б разьмежаваць прэтэнзіі з боку ПАРЭ”


Радыё Свабода Намесьнік кіраўніка камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах Анатоль Красуцкі пра візыт прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Беларусь.

Красуцкі: “Нельга ставіць пытаньні пра захады з боку Беларусі. Аналягічныя крокі мусіць рабіць і ПАРЭ, якая ў аднабаковым парадку, без тлумачэньня прычын, фактычна ўшчыльную зачыніла дзьверы для парлямэнту Беларусі. У лютым-сакавіку плянуецца сэмінар па выбарчым заканадаўстве, і мы гатовы ўзяць у ім удзел і правесьці дыскусіі з прадстаўнікамі апазыцыі. Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што ягоны візыт мае палітычны характар дзеля аднаўленьня дыялёгу паміж ПАРЭ і Беларусьсю. Спадзяюся, што гэта будзе штуршок да нейкіх узаемных дзеяньняў.

Мы хацелі б разьмежаваць прэтэнзіі з боку ПАРЭ. Якіх эўрапейскіх каштоўнасьцяў не вызнае беларускі парлямэнт? Усе гэтыя каштоўнасьці ў нас захаваны і разьвіты. Усе парлямэнцкія працэдуры, якія існуюць у Эўропе, ёсьць і ў дзейнасьці нашага парлямэнту. На жаль, нам накідаюцца пытаньні, якія не адносяцца да нашай кампэтэнцыі. Нам кажуць пра палітычна асуджаных, калі мы, прымаючы Крымінальны кодэкс, не прымалі артыкулу пра палітычных вязьняў. Калі ёсьць нейкія прэтэнзіі да дзеяньняў ураду, вырашайце гэтыя пытаньні з выканаўчай уладай. Адказваць за тое, як працуюць прафсаюзы, – гэта ня нашы пытаньні... Мы адказваем за сябе, за сваю дзейнасьць”.
XS
SM
MD
LG