Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Царква “Новае жыцьцё” судзіцца з гарадзкімі чыноўнікамі


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе на чарговым паседжаньні ў справе царквы “Новае жыцьцё” дапыталі трох чыноўнікаў Менгарвыканкаму з аддзелу ў справах рэлігій і нацыянальных меншасьцяў. Яны называлі дзеяньні вернікаў суполкі “Новае жыцьцё” незаконнымі.

Вернікі патрабуюць прызнаць будынак царквы і зямлю, на якой ён месьціцца, культавымі, адмяніць рашэньні Менгарвыканкаму, на падставе якіх іх спачатку пазбавілі зямельнага надзелу, а потым будынак перавялі ў гарадзкую маёмасьць. Апроч таго, царкоўная суполка патрабуе спагнаць з чыноўнікаў судовыя выдаткі, якія склалі амаль два мільёны рублёў.

Царква хадайнічала, каб суд вынес прыватнае вызначэньне ў дачыненьні да старшыні аддзелу ў справах рэлігій Алы Рабіцавай. Вернікі просяць прыцягнуць чыноўніцу да крымінальнай адказнасьці паводле 193 артыкулу (перашкоды законнай дзейнасьці рэлігійнай арганізацыі).

Суд абвясьціў перапынак да 23 студзеня. Ня выключана, што ў гэты дзень будзе абвешчана судовае рашэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG