Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Лепшага падарунку ўладзе ня будзе”


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч пра візыт прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Беларусь:

Мілінкевіч: “Чарговы раз беларуская ўлада мае прапанову, працягнутую да згоды руку. Нават не патрабавалі ад яе зрабіць першы крок да паляпшэньня сытуацыі з дэмакратычнымі інстытутамі, а папросту прыехалі. Лепшага падарунку ўладзе ня будзе. А ёй трэба рабіць рэформы – і палітычныя, і эканамічныя. Паглядзім, ці скарыстае яна з гэтага... Ці толькі прапаганда? Калі толькі прапаганда, то гэта быў памылковы візыт. Мы маем сумны досьвед, як усе прапановы цягам многіх гадоў з боку Эўропы і ўсе абяцанкі з боку беларускага рэжыму ня мелі ніякага выніку. Я, хутчэй, скептычна стаўлюся. Хаця... надзея памірае апошняй. Бо я не хачу, каб у краіне быў сур’ёзны эканамічны крызыс. А рэформы магчыма зрабіць толькі з падтрымкай аб’яднанай Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG