Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: “Афіцыйны Менск не гатовы да ўсталяваньня крытэраў Рады Эўропы”


Радыё Свабода Старшыня ПКБ Сяргей Калякін пра візыт прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Беларусь:

Калякін: Гэта важны візыт. Найперш для саміх эўрапейскіх структур. Бо ўжо амаль дзесяць гадоў, як не прыяжджалі ў Беларусь прадстаўнікі такога высокага ўзроўню. Аднак я ня маю ніякіх надзей, што адбудзецца нейкі прарыў у пытаньнях, пастаўленых старшынём ПАРЭ.

Добра, што Рада Эўропы выказала перадумовы прыезду свайго прадстаўніка сюды. Усе перамовы, наколькі мы ведаем, вяліся з гледзішча таго, як Беларусь, каб рухацца да эўрапейскай супольнасьці, павінна выконваць крытэры, выстаўленыя да яе Радай Эўропы. Таму гэта добры візыт, добрая размова -- заўсёды мусіць быць дыялёг. Але я думаю, што наўрад ці будуць нейкія рэальныя вынікі ад гэтага візыту. Бо беларускі бок не гатовы, каб у Беларусі былі ўсталяваны крытэры Рады Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG