Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бяляцкі: “Прагрэс у сфэры правоў чалавека – адна з умоў пачатку перамоў”


Радыё Свабода Праваабаронца Алесь Бяляцкі пра візыт прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна ў Беларусь:

Бяляцкі: “Перамовы зь любым рэжымам, нават з такім, які ёсьць у Беларусі, заўсёды карысныя і патрэбныя. Бо перамовы вядуцца нават з выкрадальнікамі людзей. Ну, а мы аказаліся ў такой сытуацыі, калі ў кіраўніцтва Беларусі фактычна ў закладніках знаходзіцца 10-мільённая краіна. Кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі бачыць нейкія магчымасьці для прагрэсу ў сытуацыі з правамі чалавека (а гэта пастаўлена адной з умоў пачатку перамоў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і кіраўніцтва Беларусі). Рэнэ ван дэр Ліндэн глядзіць на гэта з асьцярожным аптымізмам. Пад час нашай сустрэчы мы падкрэсьлілі, што аб’ём парушэньняў грамадзкіх, палітычных правоў грамадзян Беларусі за 2006 год значна ўзрос. Зьявіліся трывожныя сымптомы, якіх раней не было.

Спадар ван дэр Ліндэн цудоўна разумее складанасьць вось гэтага перамоўнага працэсу. Сам па сабе такі дыялёг можа паспрыяць калі не пачатку дэмакратызацыі ў Беларусі, то, прынамсі, спыненьню брутальных спраў супраць грамадзкіх, палітычных актывістаў, памяншэньню ціску, які аказвае ўлада на грамадзкія і палітычныя структуры, што яшчэ захаваліся ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG