Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ПАРЭ спадзяецца, што Беларусь увойдзе ў Раду Эўропы


Радыё Свабода Старшыня Парлямэнткай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн спадзяецца, што Беларусь у пэрспэктыве ўвойдзе ў Раду Эўропы. У часе сустрэчы са старшынём Савету рэспублікі Генадзем Навіцкім, ён выказаў упэўненасьць у тым, што Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Эўропай.

Спадар ван дэр Ліндэн мае адчуваньне, што пасьля рознагалосьсяў з Расеяй у Беларусі зьявілася болей разуменьня й зацікаўленасьці ў адкрытым дыялёгу з Эўропай. Зь ягоных словаў, Беларусь – адзіная краіна ў эўрапейскай сям’і, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Пры гэтым старшыня ПАРЭ падкрэсьліў важнасьць таго, каб усе эўрапейскія краіны далучыліся да Рады Эўропы і падзялалі яго каштоўнасьці, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG