Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народ чакае вызначэньня народных лідэраў і ня можа ніяк дачакацца. Можа жанчыну прасунуць?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 19 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Спадарыня: “Добры дзень, маё паважанае Радыё Свабода. Народ стаміўся ад самавольства гэтай улады. Ох, як стаміўся! Стаміўся ад маленькіх і вялікіх княстваў, калі суды і пракуратура ў руках князёў, калі ўлада ад бацькі пераходзіць да сына. Народ чакае вызначэньня народных лідэраў і ня можа ніяк дачакацца. Можа жанчыну прасунуць? І яна ў нас ёсьць. Усяго добрага”.

Зіноўеў: “Цікава, калі пракурор апошні раз асабіста быў на Валадарцы ці Віцьбе-3. Дзякуй”.

Спадарыня: “Добры вечар, шаноўная “Свабода”. Я некалькі дзён Вас ня слухала, для мяне гэта быў шок. Але сёньня Вас пачула, але не адразу, і я хачу падзякаваць за тое, што Ваша інфармацыя добра перадаецца. Калі хто на Вас што кажа, то мы нават ня можам гэта слухаць і перанесьці. Дзякую, што Вы ёсьць. Вас не было б, і нас не было б.

Спадар: “Добрай раніцы, “Свабода”. Буду казаць па-расейску, гэта будзе хутчэй і каб зразумелі прыхільнікі Лукашэнкі і расейцы. Як заўсёды, меў рацыю Зянон Станіслававіч Пазьняк, які некалі прапанаваў будаўніцтва Чарнаморска-Балтыйскага калектара. Гэтая яго прапанова, як ніколі, актуальная. І калі Лукашэнка з усёю сваёю зграяй ня хочуць, каб іх напаткаў лёс Чаўшэску, Мілошавіча, Садама ў “сьветлай” будучыні, то няхай на ўсе свае скрадзеныя грошы тэрмінова прыступаюць да будаўніцтва гэтага калектара разам з Украінай. Можа, хоць што-небудзь захаваюць яны ў сваім жыцьці і ў гісторыі Беларусі. А да Радыё Свабода такая просьба: больш не выпускаць у эфір званкі прыхільнікаў Лукашэнкі, якія пырскаюць сьлінай і жоўцю. Іх брыдка слухаць, бо апазыцыю не выпускаюць у дзяржаўныя СМІ. Усяго добрага. Жыве Беларусь!”

Сталы слухач: “Зьбіраючыся на працу, уключыў гэтую Вашу памыйку, і там з такою радасьцю гэтыя нацыянал-здраднікі кажуць адмоўнае да беларускага народа. Радавацца ж тут няма чаму. Дапамагаць трэба, каб нашы тавары праходзілі, каб людзі нармальна жылі… Пры чым тут Лукашэнка? Гутарка пра народ ідзе, пра нас з Вамі, пра бацькоў тых падонкаў… Яны ж таксама ў цяжкім стане будуць. Але ня будуць”.
XS
SM
MD
LG