Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні памер пэнсіі ў сьнежні быў 277,6 тысячаў Br


Радыё Свабода Сярэдні памер прызначанай месячнай пэнсіі ў сьнежні мінулага году склаў у Беларусі 277,6 тысячаў рублёў. Паводле зьвестак Мністэрства статыстыкі, сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў сьнежні 2006 году быў 292,1 тысячы, па інваліднасьці – 257 тысячаў, па выпадку страты кармільца – 174,7 тысячы, сацыяльнай пэнсіі – 112,6 тысячаў.

У Міністэрстве статыстыкі адзначылі, што рэальны памер прызначанай месячнай пэнсіі (пэнсіі, скарэктаванай на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у сьнежні мінулага году ў параўнаньні са сьнежнем 2005 году павялічыўся на 23,4 адсотка, а ў параўнаньні зь лістападам 2006 году зьменшыўся на 0,8 адсотка.

Сярэдні памер прызначанай месячнай пэнсіі ў сьнежні 2005 году склаў у Беларусі 211 тысячаў рублёў. Гэтая сума была роўнай 97,7 велічыні сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і пэнсіянэраў. Суадносіны сярэдняга памеру прызначанай пэнсіі да сярэдняга памеру налічанага заробку склалі ў сьнежні 2005 году 37,5 адсотка, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG