Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павялічаныя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі


Радыё Свабода З 1 студзеня павялічаныя тарыфы на паслугі ЖКГ для насельніцтва. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Віктар Бура, паведамляе БелТА. Паводле інфармацыі міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімера Белахвостава, адпаведна з прынятым урадам рашэньнем, тарыфы на газ і электрычнасьць павялічацца на 20 адсоткаў, цеплавую энэргію – на 12 адсоткаў. Улады абяцаюць, што ў выніку ў разьліку на двухпакаёвую кватэру плацяжы павялічацца на 5 даляраў.

Паводле Віктара Буры, сёлета падвышэньня тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі для насельніцтва больш быць не павінна, калі не ўзьнікне якіх-небудзь “форс-мажорных абставінаў”.

Падрабязнасьці і камэнтары спэцыялістаў – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG