Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індывідуальныя прадпрымальнікі вырашылі аб’яднацца


Радыё Свабода Для рэпрэзэнтаваньня й абароны агульных эканамічных інтарэсаў і каардынацыі прадпрымальніцкай дзейнасьці ў краіне індывідуальныя прадпрымальнікі створаць і зарэгіструюць новае аб’яднаньне. Такое рашэньне прынятае на сходзе “індывідуалаў” у Менску 18 студзеня, у якім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек – актывісты прадпрымальніцкага руху, прадстаўнікі радаў рынкаў практычна ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Як паведаміў удзельнік сустрэчы, прадпрымальнік Сяргей Бялыкін, новае аб’яднаньне ня будзе адносіцца да катэгорыі грамадзкіх. Грамадзянскі кодэкс, лічыць ён, дазваляе “індывідуалам” ствараць такое аб’яднаньне на прынцыпах, якія раней яны не выкарыстоўвалі. Цяпер такая форма рэалізуецца ў межах дзейнасьці аб’яднаньняў прадстаўнікоў сярэдняга й буйнога бізнэсу.

Са словаў спадара Балыкіна, неабходна аб’яднаць як магу большую колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Ніводнае зь існуючых цяпер прадпрымальніцкіх аб’яднаньняў ня ў стане паўнавартасна адстойваць інтарэсы “індывідуалаў”. Асноўная праблема, на думку экспэрта, – адсутнасьць кваліфікаванай эканамічнай і юрыдычнай экспэртызы рашэньняў, якія прымае дзяржава, а таксама недастатковая прапрацоўка прапановаў прадпрымальніцкай супольнасьці, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG