Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАРЭ сустрэўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн сустрэўся з лідэрамі беларускай апазыцыі: Вінцуком Вячоркам, Сяргеем Калякіным, Анатолем Лябедзькам, Анатолем Ляўковічам і Аляксандрам Мілінкевічам. Сустрэча адбылася ўвечары ў рэзыдэнцыі нямецкага амбасадара ў Менску.

Паводле Вінцука Вячоркі, лідэры апазыцыі паведамілі прадстаўніку ПАРЭ аб апошніх палітычных падзеях Беларусі, якія сьведчаць пра нежаданьне ўладаў ісьці на дэмакратызацыю. Сярод іншых прыкладаў спадар Вячорка згадаў несумленныя мясцовыя выбары, зьяўленьне новых палітвязьняў, у прыватнасьці Канстанціна Лукашова.

У размове з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі спадар ван дэр Ліндэн падкрэсьліў, што размова можа ісьці пра канкрэтныя крокі, якія рабіў бы афіцыйны Менск у кірунку эўрапейскіх каштоўнасьцяў, пры гэтым самі каштоўнасьці не падлягаюць дыскусіі.

Заўтра сярод іншага прэзыдэнт ПАРЭ выступіць перад студэнтамі БДУ, сустрэнецца з праваабаронцамі, актывістамі недзяржаўнага сэктару, сваякамі палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG