Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць жывога эфіру "Начной Свабоды" сёньня Станіслаў Багданкевіч


Радыё Свабода Cёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. У нашым апытаньні жыхары Віцебску скажуць, ці давяраюць яны беларускім банкам і ці захоўваюць там грошы. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра новыя правілы шлюбу ва Ўкраіне, дзе маладыя цяпер мусяць прайсьці мэдычны агляд, і пра тое, як ставіцца да такой ідэі ў Беларусі.

Вы пачуеце рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Андрэя Хадановіча "100 лістоў на tut.by", прагучыць "Начная аБЛОГа" беларускага Інтэрнэту, "Гукапіс" Аляксандра Памідорава пра гурт "Таварыш Маўзэр", а ў "Начной чытанцы" – проза Арцёма Кавалеўскага.

Пасьля 23-й – перадача "Беларуская Атлянтыда – без бар''ераў" з удзелам гісторыка Алеся Петрашкевіча, фрагмэнты онлайн-канфэрэнцыі з былым старшынём Нацыянальнага банку Станіславам Багданкевічам, "Падарожжа Свабоды" ў вёску Станькава Дзяржынскага раёну і агляд Вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111".
XS
SM
MD
LG