Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьпявае канфлікт "Газпрому" з польскімі партнэрамі?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кампанія “Газпрому”, якая накіраваная на тое, каб палепшыць імідж гэтай фірмы ў сьвеце пасьля таго як некаторыя кліенты канцэрну пачалі шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак газу, можа пачацца з чарговага канфлікту ў справе транзыту – гэтым разам з польскімі партнэрамі.

У аўторак у Маскве адбылася нарада Назіральнай рады фірмы EuRoPol Gaz SA –прадпрыемства, па 48% акцыяў якога маюць “Газпрам” і польская дзяржаўная фірма “PGNiG”. EuRoPol Gaz кантралюе польскую частку газаправоду Ямал-Эўропа – гэта амаль 700 кілямэтраў.

У часе перамоваў, паводле афіцыйнай заявы польскага боку, расейскі бок запатрабаваў большай улады ў EuRoPol Gaz, а таксама перагляду тарыфаў на транзыт газу з Расеі праз тэрыторыю Польшчы, зацьверджаных летась – толькі пры такіх умовах “Газпрам” пагадзіўся аднавіць удзел у працы ў Радзе.

Канцэрн PGNiG адмовіўся прыняць гэтыя патрабаваньні і заявіў, што ў практыцы “патрабаваньні расесйкага боку азначаюць, што дзейнасьць Назіральнай рады паралізаваная”.

Расейскя газэта “Время новостей” напісала, што такая сытуацыя “наўрадці паспрыяе паляпшэньню іміджу "Газпрому" ў сьвеце”, а польска-расейскай спрэчцы прысьвяціла артыкул і “International Herald Tribune”.

Між тым прыкладна ў 2011 годзе ў Польшчы будзе ўласны газапорт, які дазволіць пазьбегнуць залежнасьці ад расейскага газу.

Філь: “Такі аб’ект будуецца прыкладна 3-4 гады, таму рашэньне ў гэтай справе трэба было прыняць як мага хутчэй і яно было цяпер прынятае".
XS
SM
MD
LG