Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнэ ван дэр Ліндэн: дыялёг лепшы за ізаляцыю


Радыё Свабода Сёньня ў Менск з працоўным візытам прыбыў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэн. Асноўная мэта візыту – усталяваньне дыялёгу з уладамі, апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. У паасобку, заплянаваныя сустрэчы кіраўніка ПАРЭ са старшынём Савету рэспублікі Генадзем Навіцкім, сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі, няўрадавых арганізацыяў і сродкаў масавай інфармацыі

“Гэта ўдалы момант пасьля спрэчкі Беларусі з Расеяй, якая паказала важнасьць адкрытага дыялёгу суседзяў у Эўропе. Я спадзяюся, беларусы разумеюць, што ізаляцыя не зьяўляецца шляхам у будучыню й мы можам абмеркаваць як нам распачаць дыялёг”, – заявіў журналістам спадар ван дэр Ліндэн па прылёце ў Менск.

Старшыня ПАРЭ заклікае Беларусь быць бліжэй да Рады Эўропы. Шляхам для такога збліжэньня ён бачыць больш шчыльнае супрацоўніцтва й падзяленьне агульных эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Рэнэ ван дэр Ліндэн таксама адзначыў, што знаходзіцца ў Беларусі на запрашэньне сьпікераў абедзьвюх палат парлямэнту, але хоча таксама пагутарыць з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці й палітычных партыяў.

Камэнтуючы вызваньні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі наконт таго, што такі візыт можа успрымацца нэгатыўна, спадар ван дэр Ліндэн сказаў: “Я палітык і цалкам незалежны палітык, я прытрымліваюся тых думак і поглядаў, якія я лічу правільнымі. Дыялёг лепшы за ізаляцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG