Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Таварыш Лукашэнка, сёньня і ўчора казаць пра дэмакратыю ў мафіёзнай Расеі – гэта глупства”.


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер, 18 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер, 18 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Спадарыня: “Мая сям’я –гэта я, мой муж, дачка, унук і нашы сябры вельмі дзякуем Вам за апэратыўнае праўдзівае інфармаваньне нас пра падзеі ў нашай краіне і за межамі. Я вельмі даўно слухаю Радыё Свабода. Яшчэ тады, калі фігурысты Белавусава й Пратакопаў засталіся за мяжой. Пра гэта я даведалася ад Радыё Свабода й расказала пра гэта супрацоўнікам свайго аддзелу. За гэта атрымала папярэджаньне ад Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі. Калі я знайшла беларускую “Свабоду,” то ужо ніколі зь ёю не разьвітвалася. Падкрэсьліваю, што ніводнага разу за гэты час я не пачула ў перадачах хлусьні. Усе перадачы патрэбныя й цікавыя. Вельмі любім “Праскі акцэнт,” “Госьць на “Свабодзе,” “Беларуская Атлянтыда,” “Званкі на “Свабоду,” “Паштовая скрынка 111”, перадачы Дубаўца, Любові Лунёвай, Ганны Соўсь, Арлова і іншых. Усіх не пералічыш. Дзякую Вам. Жадаем Вам здароўя. Так трымаць далей. А праціўнікам “Свабоды” прапаную слухаць і глядзець прапаганду Лукашэнкі. Там вы даведаецеся, што беларускую мову можна вучыць па вершах Васіля Быкава, якіх ён ніколі не пісаў; што Скарына праз 150 гадоў пасьля сьмерці працаваў у Піцеры ды іншую хлусьню, якая Вам спадабаецца. Я даўно не гляджу беларускае тэлебачаньне й ня слухаю радыё. Лічу, лепш напіцца чыстай вады з крыніцы…”

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры дзень. Таварыш Лукашэнка, Вы кажаце, што падчас апошняга візыту ў Маскву і яго кантактаў з журналістамі Вы убачылі, якія “незалежныя” ў іх сродкі масавай інфармацыі, якая ў іх свабода слова й які ўзор дэмакратыі Расея сёньня для іншых. Таварыш Лукашэнка, сёньня і ўчора казаць пра дэмакратыю ў мафіёзнай Расеі – гэта глупства. У іх ніякай дэмакратыі пакуль няма. Але давайце спусьцімся на зямлю роднай Беларусі й паглядзім, якая дэмакратыя ў нас. Па-першае, выбараў на працягу апошніх дзесяці год няма. Увесь сьвет іх не прызнае. Вось Вам дэмакратыя. Вы заявілі, што выбары прэзыдэнта ў 2006 годзе былі сфальшаванымі. Каго пасьля Вашай заявы судзілі, акрамя тых герояў Беларусі, якія хацелі назіраць за ходам выбараў. Вось Вам беларуская дэмакратыя. Далей. Незалежныя газэты “Народная воля” й “Наша Ніва” забаранілі друкаваць дома. А “Саюздрук” выкінуў іх са свайго каталёгу. Гэта што? Таксама дэмакратыя? І гэтак далей. Час Вам даць па рукам тым, хто ганьбіць родную Беларусь. Дзякую за ўвагу”.

Спадарыня: “Беларускае радыё “Балтыя,” мы, Вашы слухачы, вельмі Вас просім вазьміце прыклад з расейскага радыё, якія перадаюць літоўскія навіны на рускай мове. Усё, што адбываецца, выдатна. Пяюць добрыя, прыгожыя песьні, перадаюць песьні па заяўкам. Туды зьвяртаюцца і расейцы, і беларусы, і палякі. А Вы льяце бруд на выдатных людзей – беларусаў. Гэта вельмі сорамна з Вашага боку. Нам не прыемна слухаць тое, што Вашы актывісты там робяць на беларускай зямлі, парушаюць законы беларусаў. Беларусь свабодная й бяз Вас. Прабачце, калі што ня так. Вазьміце прыклад з расейцаў і будзьце прыемнымі людзьмі, але ня ліце бруд”.

Зіноўеў: “”Пасьля дзівосаў з Ніязавым на месцы Лукашэнкі я б не ўхваліў кантакты яго аховы зь людзьмі з Масквы”.

Мікалай Бельскі: “Сьвятое месца пустым не бывае. Ты прабач, “Свабода,” Адзіны слуп – ня цэльная згарода. Ці мовай кладку можна гарадзіць, Калі душа за продкаў не баліць? Ціхонька давіць на сківіцу Яшчэ яжова рукавіца. І разам зь ёй, вядома, маці Дапамагае мне Уладзя. Колькі можна мець цярпеньня, Калі подласьць ідзе ў наступленьне, Дзе з часам кладзе яно На фундамэнт злое браўно. І так мне хочацца сказаць: да пабачэньня”.

Сталы слухач: “Вось прайшлі выбары. Падведзены вынікі выбараў. Што яны паказалі? Адзін ці два чалавекі з 22 тысяч толькі змаглі прайсьці. Пра што гэта сьведчыць? Як бы Вы там не казалі, што выбары прайшлі няправільна, неарганізавана, падтасавана… Людзі ж ведаюць, што прайшлі нармальна, што кожны зь іх прыйшоў, калі хацеў прыйсьці, прагаласаваў спакойна, ціха, мірна, узяў якіх-небудзь фруктаў і гэтак далей. Ішлі зь дзецьмі, як на сьвята. Усё, як звычайна, як і павінна быць. А апазыцыя правалілася ня тое што з трэскам, а яе ня чутна. Заглухла яна. Пра што гэта сьведчыць? Гэта не апазыцыя, гэта нянавісьць да аднаго чалавека, якая пераносіцца на ўсіх грамадзянаў Беларусі”.

Спадар: “Добры дзень, “Свабода”. Званю з такой нагоды. Душа ледзянее і сэрца спыняецца, калі чую абвестку “Апошняя гадзіна “Свабода”. Неяк яе трэба памяняць. А так, у цэлым, дзякуй Вам. Да пабачэньня”.
XS
SM
MD
LG