Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 22,6% прадпрыемстваў – стратныя


Радыё Свабода Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за 11 месяцаў 2006 году доля стратных прадпрыемстваў прамысловасьці склала 22,6 адсотка. За лістапад гэты паказьнік зьменшыўся на 1,6 адсотка, за год – на 0,6 адсотка.

Са стратамі скончылі год 517 прамысловых прадпрыемстваў на суму болей за 302 мільярды рублёў. Найбольш стратныя – прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (72,6 мільярда рублёў), машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі (69,9 мільярда), лёгкай (67,7 мільярда), а таксама лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці (64,7 мільярда рублёў), паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG