Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў абвясьцілі штармавое папярэджаньне


Радыё Свабода Падразьдзяленьні Міністэрства надзвычайных сытуацыяў у Менску пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Гэта зьвязана з тым, што ў сталіцы назіраецца шквалістае ўзмацненьне ветру да 15-20 мэтраў за сэкунду.

У зьвязку з узмацненьнем ветру ў Менску абвесьцілі штармавое папярэджаньне. У горадзе таксама фіксуюцца перабоі з падачай электрычнасьці, паведамляе Інтэрфакс.

Менская гарадзкая дзяржаўтаінспэкцыя просіць кіроўцаў аўтатранспартных сродкаў быць больш пільнымі на дарогах і не пакідаць аўтамабілі ў небясьпечнай блізкасьці да дрэваў і рэклямных дошак, якія могуць паваліцца ад моцнага ветру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG