Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі – 1,2%


Радыё Свабода У Беларусі колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у дзяржаўнай службе занятасьці, на пачатак студзеня 2007 году склала 52 тысячы чалавек. Гэта на 23,4 адсотка меней, чым на начатак 2006 году. Такім чынам, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на 1 студзеня склаў 1,2 адсотка ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Сярод рэгіёнаў найвышэйшы ўзровень беспрацоўя быў адзначаны ў Віцебскай вобласьці (1,6 адсотка), а таксама ў Магілёўскай і Берасьцейскай абласьцях (па 1,5 адсотка да колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёнаў). Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі, у Беларусі летась па дапамогу ў працаўладкаваньні ў ворганы дзяржаўнай службы занятасьці зьвярнулася 309 тысячаў чалавек, зь іх прызнаныя беспрацоўнымі 202 тысячы (65 адсоткаў ад тых, хто зьвярнуўся). Працоўнае месца пры дапамозе службы занятасьці атрымалі 188 тысячаў чалавек, у тым ліку 134 тысячы беспрацоўных, паведамляе БелТА.
XS
SM
MD
LG