Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непісьменнасьць у грамадзкім транспарце


Радыё Свабода, Менск Распавядае дызайнэр зь Менску Сяргей Скрыпнічэнка. Яго непрыемна ўразіла прапаганда непісьменнасьці праз рэкляму ў грамадзкім транспарце.

Сяргей Скрыпнічэнка: “Сёньня чарговым разам уразіла стаўленьне да адной зь дзяржаўных моваў – беларускай. Бягучы радок у аўтобусе з рэклямай паслугаў аўтапарку быў без ужываньня літараў “ё” ды “ў” –там, дзе паводле правілаў яны мусяць прысутнічаць. Зразумела, што гэта калька з расейскае мовы, дзе “ё” амаль не ўжываецца.

Спачатку прыйшло на розум, што тэхніка непрыстасаваная для беларускае мовы. А потым узгадалася, што ва ўсіх эўрапейскіх краінах цудоўна пішуць без памылак, нягледзячы на складанасьці графічнага напісаньня – і ў Літве ўсё нармальна, і ў Нямеччыне з “умляўтамі” разабраліся проста.

Натуральна, і ў нас здолелі б гэта зрабіць, калі б мелі гэткае жаданьне. Але прычына, відаць, у тым, што гэта не кантралюецца. А няма кантролю – не баліць галава. Шкада, што ў Беларусі няма адпаведнай структуры (прыкладам, у Расеі яна ёсьць) – структуры па кантролю за выкарыстаньнем дзяржаўнай мовы.

Атрымліваецца, што калі чалавек будзе паступаць у ВНУ і ў дыктоўцы прапусьціць пяць “у" нескладовых, ён атрымае дрэнную адзнаку і ня здолее стаць студэнтам – бо гэта 5 памылак. А ў транспарце гэтак пісаць можна – што ёсьць папулярызацыяй непісьменнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG