Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 90-годзьдзя Янкі Брыля выйдзе немаркаваны мастацкі канвэрт


Паводле БелаПАН Міністэрства сувязі адгукнулася на ініцыятыву Таварыства беларускай мовы

У адказе Мінсувязі на ліст кіраўніцтва ТБМ, у прыватнасьці, паведамляецца, што выпуск знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляецца на падставе тэматычных плянаў, праекты якіх фармуюцца ў адпаведнасці са спэцыяльным палажэньнем. Згодна з гэтым дакумэнтам, вядомыя дзяржаўныя і палітычныя асобы, дзеячы навукі і культуры "могуць быць выяўленыя на знаках паштовай аплаты да юбілеяў зь дня нараджэння, кратных 25".

Паводле інтэрвію кіраўніка ТБМ Алега Трусава, у адказ на просьбу кіраўніцтва арганізацыі ў 2007 годзе адлюстраваць юбілеі найбольш вядомых беларускіх дзеячаў на паштовых марках, канвэртах і паштоўках Мінсувязі задаволіла частку прапанова, у тым ліку па выпуску філятэлістычнай прадукцыі, прысьвечанай 125-годзьдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 200-годзьдзю вядомага беларускага кампазытара, мастака і краязнаўцы Напалеона Орды.
XS
SM
MD
LG