Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеі трэба ўдвая меней беларускага цукру


Радыё Свабода Па выніках сёньняшніх перамоваў зь віцэ-прэм’ерам ураду Беларусі Іванам Бамбізам наконт паставак беларускага цукру ў Расею, расейскі міністар сельскай гаспадаркі Аляксей Гардзееў паведаміў пра кампраміснае рашэньне.

Беларускі бок абавязаўся абмежаваць свае пастаўкі цукру на 2007 год прыблізна ў два разы ў параўнаньні зь мінулым годам - да 180 тысяч тон. У 2008 годзе пастаўкі скароцяцца да 100 тысяч тон.

Дакумэнт на гэты конт сёньня быў парафіраваны і бліжэйшымі днямі будзе падпісаны прадстаўнікамі ўрадаў. Паводле Івана Бамбізы, ухваленае пагадненьне адпавядае інтарэсам дзьвюх краін. Яно дазваляе адаптавацца да новых умоваў і прадугледжвае зьняцьце мытных перашкод на пастаўкі беларускага цукру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG