Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшынства Эўразьвязу назвала мясцовыя выбары ў Беларусі недэмакратычнымі


Радыё Свабода Старшынства Эўразьвязу (ад пачатку году на чале ЭЗ Нямеччына) з жалем канстатуе, што мясцовыя выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Як гаворыцца ў заяве, "беларускія ўлады ізноў ня выкарыстаў шанцу" стварыць неабходныя ўмовы для ажыцьцяўленьня беларускімі выбарцамі іх асноўных правоў і свабодаў.

Правы грамадзянаў на свабоду меркаваньня, свабоду аб''яднаньняў і свабоду сходаў, а таксама правы апазыцыі былі істотна парушаныя. У ЭЗ маюцца зьвесткі пра супрацьпраўныя дзеньня міліцыянтаў у дэмакратычных выбарчых штабах, пра адмову незалежным кандадатам у рэгістрацыі, пра затрыманьне апазыцыйных палітыкаў ды мясцовых назіральнікаў за выбарамі.

Адзначаецца, што мела месца, у тым ліку прымусовая, практыка фальшаваньня падліку галасоў. У часе выбараў дзяржаўныя чыноўнікі ўсіх узроўняў рабілі адпаведны ўплыў на карысьць праўрадавых кандыдатаў.

Старшынства Эўразьвязу паўтарае прапанову, накіраваную на поўнае партнэрства зь Беларусьсю ў рамках эўрапейскага добрасуседзтва. Сярод перадумоваў супрацоўніцтва – гатовасьць беларускага кіраўніцтва да дэмакратычных рэформаў, прызнаньне беларускімі ўладамі дэмакратычных каштоўнасьцяў, правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржаўнасьці.
XS
SM
MD
LG