Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны конкурс праектаў надмагільнага помніка Анатолю Сысу


Радыё Свабода Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвесьціў конкурс на лепшы праект надмагільнага помніка паэту Анатолю Сысу.

У кампазыцыі помніка абавязкова павінны прысутнічаць крыж як галоўны хрысьціянскі і паэтычны сымбаль творчасьці Анатоля Сыса.

Тэрмін дзеяньня конкурсу – да 1 траўня 2007 году. Эскізы і праекты будуць прымацца да разгляду аргкамітэтам па ўшанаваньні памяці Анатоля Сыса, што месьціцца ў Менску, на вуліцы Фрунзе, 5, пакой 307. Адначасова аргкамітэт абвяшчае збор сродкаў на выкананьне і ўсталяваньне надмагільнага помніка. Кантактныя тэлефоны: 294-03-48; 768-56-14.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў разам з рэдакцыяй часопісу “Дзеяслоў” у мінулае восень зарганізавалі сьвята паэзіі на радзіме Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне.

Кіраўніцтва СПБ лічыць, што гэтае сьвята мае стаць штогадовым і традыцыйным. З 2007 году прэмія часопіу “Дзеяслоў” у намінацыі “Дэбют” будзе насіць імя Анатоля Сыса. Напрыканцы мінулага году ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла ў сьвет кніга паэта -- “Лён”.
XS
SM
MD
LG