Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму пракуратура не завяла крымінальнай справы аб фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў?


Алег Грузьдзіловіч, Менск 17 студзеня генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч адказаў на пытаньні журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры. Карэспандэнт Радыё Свабода нагадаў генэральнаму пракурору пра заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна прэзыдэнцкіх выбараў. Летась у лістападзе ў гутарцы з украінскімі журналістамі кіраўнік дзяржавы заявіў, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваны. “Чаму гэту заяву не ўзялі за падставу для праверкі пракуратуры?”, -- запытаўся карэспандэнт.

Паводле Пятра Міклашэвіча, яшчэ перад заявай Аляксандра Лукашэнкі пракуратура правяла каля 200 праверак адносна парушэньняў Закону аб выбарах, але прыйшла да высновы, што сакавіцкія выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся паводле Закону. “Гэта пазыцыя засталася нязьменнай”, -- сказаў журналістам генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч.

Таксама Пётар Міклашэвіч адказаў на пытаньні адносна спраў зьніклых палітыкаў і іншых гучных крымінальных спраў, у тым ліку карупцыйных, заведзеных у 2006 годзе.

Падрабязнасьці чытайце на нашым сайце і слухайце ў эфіры “Свабоды”.

На фота: генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч паведамляе пра барацьбу з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG