Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея абмяркуюць умовы паставак цукру


Радыё Свабода Каля 500 вагонаў беларускага цукру ня могуць патрапіць у Расею. Пра гэта паведаміла тэлекампанія ОНТ.

Ад 1 лістапада мінулага году беларускі цукар, які пастаўляецца ў Расею, мусіць праходзіць поўную выгрузку і дагляд. Расейскі бок цьвердзіць, што Беларусь пастаўляе трысьняговы цукар. Калі раней праз расейскую мытню за дзень праходзіла па сто вагонаў цукру з Беларусі, то цяпер толькі пяць.

Міністар сельскай гаспадаркі Расеі Аляксей Гардзееў і віцэ-прэм’ер Беларусі Іван Бамбіза правядуць у Маскве перамовы пра пастаўкі цукру ў Расею. Бакі маюць намер абмеркаваць праект міжурадавага пагадненьня аб умовах паставак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG