Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі акцыі салідарнасьці ў Бабруйску - на волі


Радыё Свабода Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці, на волі. Тасіію Кабанчук, Сяргея Адамовіча, Тамару Саксонаву, Аляксандра Калесьнікава, Аляксея Сатакова, Чабана Ўладзімера ды Ігара Клянчака абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня.

Міліцыянты выклікалі дзьве службовыя машыны, але не арыштавалі ўдзельнікаў акцыі, сярод якіх былі і людзі сталага веку. На працягу 20 хвілінаў міліцыянты патрабавалі ад грамадзкіх актывістаў разысьціся. Увесь гэты час акцыя не перапынялася, а міліцыянты слухалі аповеды пра беларускую рэчаіснасьць.

Традыцыйныя акцыі салідарнасьці прайшлі ў Магілёве.

Спачатку ў касьцёле сьвятога Станіслава аправілі малебен у падтрымку палітзьняволеных. Потым група моладзі з 20 чалавек са сьвечкамі і партрэтамі беларускіх палітвязьняў ды зьніклых палітыкаў у атачэньні міліцыянтаў прайшла па пешаходнай вуліцы Ленінскай. Акцыя скончылася без затрыманьняў.
XS
SM
MD
LG