Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – ад 22-й.


Радыё Свабода Cёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе новаабраны дэпутат Мастоўскага раённага савету, актывіст руху "За Свабоду!" Зьміцер Кухлей.

Вы пачуеце рэпартаж з адкрыцьця выставы ў Менску знакамітага літоўскага фатографа Антанаса Суткуса. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра прызыў у войска, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, пра "плюсы" і "мінусы" вайсковай службы.

Як заўсёды -- "Начная аБЛОГа" беларускага Інтэрнэту, "Гукапіс" Аляксандра Памідорава пра гурт "Таварыш Маўзэр", а ў "Начной чытанцы" – проза Арцёма Кавалеўскага.

Пасьля 23-й – "Падарожжа Свабоды" ў вёску Станькава Дзяржынскага раёну, "Беларускае замежжа" – пра новую праграму для беларускіх студэнтаў у Карлавым унівэрсытэце Прагі, агляд Вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а таксама "Вольная студыя" – беларускія мары пра Вільню будуць тэмай гутаркі Міхася Скоблы з гісторыкам Захарам Шыбекам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG