Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расейская грамадзкасьць дэзарынтаваная"


Юры Дракахруст, Масква Крызіс у беларуска-расейскіх адносінах і пэрспэктыву двухбаковых адносінаў камэнтуе вядучы навуковы супрацоўнік маскоўскага цэнтру Карнэгі Лілія Шаўцова

Шаўцова: «Пагадненьні, якія былі дасягнутыя зьяўляюцца часовымі, якія ня могуць задаволіць ніводзін бок. Трэба чакаць новых сыравінных войнаў, якія проста адцягваюцца па часе. Увесь гэты канфлікт мае велізарнае значэньне для эвалюцыі адносінах абедзьвюх краінаў. Гэты канфлікт адбыўся паміж краінамі, якія будуюць саюзную дзяржаву.

Але дзякуючы канфлікту аказалася, што абодва бакі ўкладаюць у гэтае паняцьце розныя сэнсы. Расея разглядае саюзную дзяржаву як магчымасьць ўключэньня Беларусі ў якасьці некалькіх рэгіёнаў у Расейскую Фэдэрацыю. Наўрадці такое ўяўленьне саюзнай дзяржавы дамінуе сярод беларускай эліты і ў беларускім грамадзтве. На працягу апошніх гадоў Менск разглядаў саюзную дзяржаву ў першую чаргу як магчымасьць выкарыстаньня Расеі ў якасьці свайго эканамічнага, фінансавага і сыравіннага рэсурсу.

Другое - падчас канфлікту высьветлілася, што Расея і Беларусь зьяўляюцца аднатыпнымі рэжымамі і пра аднатыпнасьці рэжымаў адбываецца парадаксальная рэч: аднолькавыя знакі адштурхоўваюцца. Дзякуючы наяўнасьці квазіаўтарытарных рэжымаў супярэчнасьці ў эканамічнай галіне перарастаюць у супярэчнасьці паміж дзяржавамі. Паміж Расеяй і Ўкраінай адносны таксама абвастрыліся на працягу мінулага году падчас "газавай вайны", але дзякуючы таму, што Ўкраіна - больш дэмакратычная краіна, у яе ёсьць большая свабода манэўру. і руху ў Эўропу. У Беларусі з прычына рэжыму, аднатыпнага з расейскім, поле для манэўру абмежаванае. З прычыны сваёй рэпутацыі ён ня можа ісьці на Захад. Больш таго - ён ня можа дазволіць сябе радыкальную мадэрнізацыю эканомікі, што азначала б падрыў ягонага ўласнага рэжыму.

Таму рэжым Лукашэнкі апынуўся ў тупіку. Пераход на рынкавыя цэны азначае крах беларускай эканомікі, згода на ўмовы Расеі азначае страту беларускай незалежнасьці. Цяперашняя зьдзелка - адцягваньне канчатковага высьвятленьня адносінаў. Раней ці пазьней Лукашэнка апынецца перад дылемай: ці рабіць рэжым больш жорсткім і пераходзіць да больш жорсткай дыктатуры, каб зьняць наступствы рынкавых пераўтварэньняў і непазьбежнага падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты, альбо адкрываць краіну Захаду, што можа прывесьці да падзеньня яго рэжыму».

Карэспандэнт: «Спадарыня Шаўцова, а як гэты крызіс у двухбаковых адносінах адлюстраваўся ў грамадзскай думцы Расеі?»

Шаўцова: «Расейская грамадзкая думка, гэтак жа як і расейскі істэблішмэнт, аказаліся сёньня дэзарыентаванымі. Некаторыя лічаць, што расейская ўлада зрабіла памылку і сапраўды "страціла Беларусь", што шмат людзей, якія марылі аб саюзнай дзяржаве, перажываюць, іншыя лічаць, што Беларусь трэба было даціснуць. Тут дэзарыентацыя поўная. Я ня ўпэўнена, што Масква і афіцыйная прапаганда знайшлі нейкі спосаб рэакцыі на цяперашнюю дэзарыентацыю. У выпадку з Украінай і Грузіяй было значна прасьцей - гэта былі іншыя рэжымы, яны глядзелі на Захад і таму Крэмль вельмі лёгка мог стварыць з іх вобраз ворага. Пакуль няма імкненьня стварыць вобраз ворага з Беларусі. Але на жаль на афіцыйным узроўні ўзьніклі некаторыя непрыемныя і непрадуманыя прапагандысцкія ацэнты - што Беларусь - гэта краіна, якая паразытуе на расейскай эканоміцы і трэба штосьці рабіць, і ня толькі з Лукашэнкам, а зь Беларусьсю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG