Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка, акрамя Расеі, амаль ня бачыць выхаду з сытуацыі".


Альгерд Невяроўскі, Менск Што можа чакаць Беларусь і яе грамадзянаў ад падпісаных з Масквою дамоў? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Хлопец: “Думаю, будзе падаражаньне нафты, газу. Хутка будзе крызыс”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, што між Беларусьсю і Расеяй вельмі складаныя адносіны, і Беларусі трэба будзе ісьці на нейкія саступкі, нешта мяняць. Тое, што яны падпісалі нядаўна гэтую дамову на добрых умовах для Беларусі, у будучыні дрэнна адаб’ецца”.

Спадар: “Мне здаецца, што нічога добрага ня будзе. Паўстануць праблемы. Мяжа з Расеяй можа зьявіцца -- і пяройдзем на рынкавыя адносіны”.

Спадар: “А хто ж ведае?.. Я слаба арыентуюся ў гэтых справах”.

Спадар: “Усё будзе добра. Бо расейцам таксама няма куды падзецца. І няма чаго ім хвост падымаць”.

Спадар: “Думаю, што гэта будуць прагрэсіўныя пазыцыі. Ня могуць дзьве нармальныя краіны жыць у канфрантацыі. Пагадненьні дасягнуты. І ўчорашняе выказваньне прэзыдэнта Расеі ды адказ намесьніка прэм’ера Беларусі Кабякова... Мне падаецца, наўрад ці варта такія размовы весьці. Ня трэба дражніць гусей. Трэба шукаць тое, што нас яднае, а не раз’ядноўвае”.

Хлопец: “Я сачу за тым, што адбываецца. Гэта складаная сытуацыя, у якой Расея можа перамагчы, бо ў яе ў гэтай гульні асноўныя козыры. А Лукашэнка, акрамя Расеі, амаль ня бачыць выхаду з гэтай сытуацыі. Таму трэба прыняць рашэньне – ці Захад, ці Ўсход”.

Спадар: “Усё нармальна ўладуецца. Бакі знойдуць кампраміс”.

Спадарыня: “Думаю, усё будзе добра. Дамовімся. Мы ж суседзі. Знойдзем нейкія пункты судакрананьня. Мы ж людзі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG