Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: Беларусь на 145-ым месцы паводле індэксу эканамічнай свабоды


Радыё Свабода, Прага Фундацыя Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal апублікавалі штогадовы індэкс эканамічнай свабоды. Першыя месцы займаюць краіны, дзе для разьвіцьця бізнэсу створаныя лепшыя ўмовы, на апошніх – дзяржавы, дзе такія ўмовы горшыя альбо адсутнічаюць наогул.

Першыя тры месцы займаюць, адпаведна, Ганконг, Сынгапур і Аўстрлалія. Злучаныя Штаты на 4-ым месцы, Нямечына – на 19-ым. Армэнія займае 32-ое месца, Грузія – 35-ае. Расея на 120—ым месцы, Украіна – на 125-ым, Беларусь – паводле індэксу эканамічнай свабоды – на 145-ым месцы. Горшае становішча, чым у Беларусі, толькі ў 12-ці краінах. На апошнім, 157-ым месцы, Паўночная Карэя.
XS
SM
MD
LG