Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ выступіла з заявай супраць рэпрэсій


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вінцук Вячорка: “Спэцслужбы Беларусі замест таго, каб абараняць незалежнасьць Беларусі ад вельмі сур’ёзных праблемаў, змагаюцца супраць незалежніцкіх сілаў”.

Гэтак лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка ацаніў удзел спэцслужбаў Беларусі ў мясцовых выбарах, якія адбыліся 14 студзеня. Вінцук Вячорка прывёў прыклады -- арышты Алеся Каліты і Сяргея Салаша, затрыманьні Паўла Краўчанкі, Насты Аляксандровіч ды іншых актывістаў БНФ, спробы супрацоўнікаў КДБ завэрбаваць дэмакратычных актывістаў з ліку студэнтаў.

Моладзь БНФ зрабіла адмысловую заяву ў сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў. “Мы будзем і далей займацца пашырэньнем ідэяў свабоды, незалежнасьці і адраджэньня”, гаворыцца ў заяве.

Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

На здымку: падчас прэсавай канфэрэнцыі выступае старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка
XS
SM
MD
LG