Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз:“Мясцовыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам”


Радыё Свабода Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў у Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Нямеччыны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Заява разьмешчаная на афіцыйным сайце Эўразьвязу. "На жаль, беларускі ўрад чарговым разам ня здолеў стварыць умовы для свабоднага волевыяўленьня выбарнікаў, - зазначаецца ў заяве. - Правы грамадзян на свабоду думкі, аб''яднаньняў і сходаў, а таксама правы апазыцыі былі сур''ёзна парушаныя".

У заяве зазначаецца, што Эўразьвяз мае зьвесткі аб "перашкодах пры рэгістрацыі кандыдатаў і арыштах апазыцыйных палітыкаў і назіральнікаў". "Зноў праводзілася датэрміновае галасаваньне, пры якім вынікі лёгка сфальсыфікаваць, - гаворыцца ў заяве МЗС Нямеччыны. - Дзяржаўныя ўстановы аказвалі ціск на выбарнікаў, прымушаючы іх галасаваць за кандыдатаў ад улады".

Нямеччына, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, зноў заклікала Беларусь распачаць "паўнавартаснае супрацоўніцтва" ў межах эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Пры гэтым, падкрэсліваецца ў заяве, для пачатку такога супрацоўніцтва неабходна, каб "беларускі ўрад дакладна акрэсьліў сваю прыхільнасьць дэмакратычным каштоўнасьцям, правам чалавека і вяршэнству закону, а таксама гатоўнасць да дэмакратычных рэформаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG