Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Фэрэра-Вальднэр: “Гэтыя выбары не далі сапраўднага выбару”


Паводле БелПАН Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заклікала беларускія ўлады рухацца да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону. Эўракамісар падкрэсьліла, што "абмежавальныя правілы агітацыі, а таксама запалохваньне кандыдатаў ад дэмакратычнай апазыцыі" сьведчаць пра тое, што была сур''ёзна парушана свабода выказваньня, аб''яднаньняў і сходаў.

"Я з вялікім шкадаваньнем адзначаю той факт, што мясцовыя выбары 14 студзеня ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам, - сказала Б.Фэрэра-Вальднэр. -- Той факт, што на пераважнай большасьці выбарчых участкаў не было альтэрнатывы кандыдату, якога падтрымліваюць улады, сьведчыць пра відавочную адсутнасьць дэмакратычнага плюралізму падчас гэтых выбараў".

Эўракамісар падкрэсьліла, што "абмежавальныя правілы агітацыі, а таксама запалохваньне кандыдатаў ад дэмакратычнай апазыцыі" сьведчаць пра тое, што была сур''ёзна парушана свабода выказваньня, аб''яднаньняў і сходаў. "Такім чынам, гэтыя выбары не далі беларускім выбарнікам сапраўднага выбару", - лічыць Б.Фэрэра-Вальднэр.

Яна таксама зазначыла, што Эўразьвяз застаецца адкрытым для разьвіцьця двухбаковых адносінаў з Беларусьсю, у тым ліку ў кантэксьце пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва, пры той умове, што беларускія ўлады прадэманструюць сваю гатоўнасьць паважаць правы чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычныя каштоўнасьці і распачнуць дэмакратычныя рэформы.
XS
SM
MD
LG